Минский ОК профсоюза
 

Главная : Наши приоритеты » Педагогические династии » Мядельский район

Профсоюзная приемная

Наш адрес:
220030, г. Минск, 
пл. Свободы,23,
каб. 127, 128.

тел./факс:
+375 17 258 24 04

E-mail:
minsk-obkom@mail.ru

Схема проезда: карта

Электронное обращение

      

График приёма

Реквизиты

Профсоюзный календарь

<<Сентябрь, 2019>>
пнвтсрчтптсбвс
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

         Поздравляем!

         

   дни рождения в текущем месяце

 

Счетчик

Яндекс.Метрика

Педагагiчная дынастыя Мядзельскага раёна

Педагагiчная дынастыя Пястуноў

Дзевяць педагогаў з трох  пакаленняў складаюць сямейную дынастыю  Пястуноў, якая пачыналася са Сваткаўскай школы імя М.Танка Мядзельскага раёна. Заснавальнікамі дынастыі сталі Барыс Сцяпанавіч і Вольга Іванаўна. Яны аддалі педагагічнай дзейнасці па 47 гадоў. Светлая памяць пра Барыса Сцяпанавіча цудоўнага чалавека, разумнага настаўніка і дырэктара школы, заўзятага мастака, аўтара шматлікіх пейзажаў жыве ў сэрцах сваіх вучняў і аднавяскоўцаў. Старанная праца Вольгі Іванаўны - настаўніка роднай мовы і літаратуры адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі: Ордэн “Знак Пашаны”, нагрудны знак “Выдатнік народнай асветы БССР”, Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі.  28 гадоў Вольга Іванаўна кіравала калгасным хорам і вакальным жаночым ансамблем “Вясёлка”. Частымі гасцямі школы і сям’і Пястуноў былі пісьменнікі І.Шамякін, Р.Барадулін, У.Караткевіч, Б.Сачанка, В.Быкаў, А.Вярцінскі і інш. Тры дачкі Святлана, Марына, Людміла, унучкі Вераніка, Аксана таксама сталі настаўнікамі. Працуючы ў свой час у школе-гімназіі №54 г.Мінска настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Святлана Барысаўна стварыла першы ў рэспубліцы школьны музей Ф.Скарыны. Латушка Павел - Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, Гурын Аляксандр -  доктар біялагічных навук, выкладчык Оксфардскага універсітэта – вучні Святланы Барысаўны. Адметнай рысай гэтай дынастыі, акрамя педагагічнага таленту, сталі творчыя здольнасці кожнага маляваць, ляпіць, вышываць, канструяваць, спяваць. Іх творы займаюць асобыя месцы на прэстыжных выставах. Калі выпадаюць рэдкія хвіліны сабрацца разам, у бацькоўскай хаце, абавязкова гучыць беларуская мова і льецца ручайком беларуская народная песня, якую чыстым, звнкім голасам запявае Вольга Іванаўна, а падхопліваюць усе: дочкі, зяці, унукі. Ну, і безумоўна, няма канца размовам пра школу, урокі, планы. А іх у маладога пакалення Пястуноў шмат…

Педагагiчная дынастыя Мядзельскага раёна

Педагагічная дынастыя 
Васілевіч-Пусько-Мацко

Настаўнік – гэта не прафесія. Гэта прызванне, стан душы, склад жыцця. А калі традыцыю працягваюць нават унукі, то мае месца сапраўдная дынастыя. Васілевіч Ніна Іванаўна – высакародная жанчына, любячая маці, клапатлівая працаўніца – стаіць ў вытокаў настаўніцкай дынастыі. Ніна Іванаўна нарадзілася ў Вілейскім раёне ў сям'і селяніна. Вучыцца старалася, бо марыла стаць настаўніцай. Сваё працоўнае жыццё пачала ў далёкім 1952 годзе, калі была назначана піянерважатай Вераб'ёўскай сямігадовай школы на Мядзельшчыне. Адначасова вучылася у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Працавала настаўніцай, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, 11 год кіравала школай. Неаднаразова абіралася дэпутатам Пузырскага сельскага Савета, народным дэпутатам Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў. Многія з колішніх вучняў Ніны Іванаўны займаюць вялікія пасады: працуюць урачамі і дырэктарамі, інжынерамі і ваеннымі спецыялістамі. Асабліва ганарыцца жанчына тым, што шмат выпускнікоў сталі педагогамі. Выхавала трох дачок, за якіх не сорамна людзям у вочы глядзець. Старэйшая – фармацэўт, малодшая – таваравед. А вось сярэдняя – Галіна - настаўніца. Галіна Рыгораўна працуе ў Пузырэўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Гэта настаўніца, якая знаходзіцца ў пастаянным пошуку, акрыляе, падбадзёрвае вучняў, выпраменьвае святло і дабрыню. Унучкі - Юля і Наталля - працягваюць справу бабулі і матулі. Юлія Мечыславаўна закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, зараз працуе настаўнікам-дэфектолагам Будслаўскай сярэдняй школы. Яе муж – Мацко Сяргей Антонавіч – выкладчык фізічнай культуры і здароўя ў той жа школе.

Наталля Мечыславаўна пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выкладала геаграфію ў Сырмежскай школе, у цяперашні час працуе ў Мінскім дзяржаўным абласным вучэбна-метадычным кабінеце.

Наш адрес: г. Минск, пл. Свободы, 23, каб. 127, 128.